Правілы перасячэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь
Дадаць закладку

Пропуск праз дзяржаўную мяжу асоб, транспартных сродкаў і тавараў ажыцяўляецца ва ўстаноўленых пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу і заключаецца ў прызнанні законнасці перасячэння дзяржаўнай мяжы асобамі, транспартнымі сродкамі, якія прыбылі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь або выязжаюць за межы Рэспублікі Беларусь, а таксама перамяшчэння праз дзяржаўную мяжу тавараў.
Пропуск праз дзяржаўную мяжу асоб, транспартных сродкаў і тавараў уключае ажыццяўленне пагранічнага, мытнага, а пры неабходнасці санітарна-каранціннага, ветэрынарнага, фітасанітарнага і іншых відаў кантролю. Падставай для пропуску праз дзяржаўную мяжу асоб, транспартных сродкаў і тавараў з'яўляецца наяўнасць сапраўдных дакументаў на права перасячэння дзяржаўнай мяжы, перамяшчэння транспартных сродкаў і тавараў.
Дакументамі, па якім ажыцяўляецца выезд з Рэспублікі Беларусь і ўезд у Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь, з'яўляюцца:
- агульнаграмадзянскі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
- дыпламатычны і службовы пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
- нацыянальнае пасведчанне асобы марака пры наяўнасці судовай ролі ці выпіса з яе;
- пасведчанне на звяртанне ў Рэспубліку Беларусь (толькі для ўезда ў эспубліку Беларусь).
Уладальнікі транспартных сродкаў або іх прадстаўнікі абавязаны па патрабаванню службовых асоб, якія ажыццяўляюць пагранічны, мытны і іншыя віды кантролю, прад'яўляць да надгляду транспартныя сродкі, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу, і перавозяцца тавары. За наяўнасцю на транспартным сродку, што перасякае дзяржаўную мяжу, тавараў, забароненых да ўвозу ў Рэспубліку Беларусь або вывазу з Рэспублікі Беларусь, за незаконнае знаходжанне старонніх асоб на транспартных сродках ўладальнікі ці іх прадстаўнікі нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Супрацоўнікі органаў памежнай службы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь маюць права правяраць ў асоб, якія едуць праз дзяржаўную мяжу, дакументы на права ўезду ў Рэспубліку Беларусь або выезду з Рэспублікі Беларусь, рабіць у гэтых дакументах адпаведныя адзнакі і пры неабходнасці часова канфіскоўваць іх, не прапускаць праз дзяржаўную мяжу асобаў, якія не маюць сапраўдных на тое дакументаў.
Па пытаннях, звязаных з правіламі перасячэння дзяржаўнай мяжы асобамі, мажліва звярнуцца ў Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь па наступных кантактах:
Дзяржаўны памежны камітэт: | Апераціўна-сітуацыйная служба тэрытарыяльных органаў памежнай службы: | ||
---|---|---|---|
Адрас: | 220050, г.Мінск, вул. Валадарскага, 24 | Брэст (8-0162-21 08 04) | Пінск (8-0165-35 84 24) |
Тэлефон/Факс: | (8-017) 216-26-12 (кругласутачна), 216-26-51 (гарачая лінія, 09.00-18.00) | Гомель (8-0232- 45 77 83) | Полацк (8-0214-42 21 72) |
Сайт: | gpk.gov.by | Гродна (8-0152-75 84 65) | Смаргонь (8-01592-3 58 83) |
E-mail: | post@gpk.gov.by | Мінск (8-017-287 01 76) |
Сачыце за захаванасцю Вашага пашпарта, трымаеце яго пры сабе, не пакідайце яго ў чамадане, аўтобусе, гасцінічным нумары або аўтамабілі. Пажадана захоўваць пашпарт асобна ад вашых дакументаў, а таксама
знаходзячыхса пры Вас грошай.
Перад прыбыццём у пункт пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь падрыхтуйце дакументы для праверкі службовымі асобамі пагранічнага, а пры неабходнасці мытнага і іншых відаў кантролю.
Ад своечасовасці вышэйназваных дзеянняў шмат у чым будуць залежаць працягласць праходжання пагранічных фармальнасцяў і вашы ўзаемаадносіны з прадстаўнікамі дзяржаўных кантрольных органаў. Невыкананне ўказаных правілаў нярэдка прыводзіць да мітусні, затрымак пры афармленні дакументаў, затрымлівае адпраўленне транспартных сродкаў, стварае непатрэбныя непаразуменні і нават канфліктныя сітуацыі з прадстаўнікамі дзяржаўных кантрольных органаў, абслуговым персаналам транспартных сродкаў.
Карысныя спасылкі: