Парадак перемяшчэння тавараў праз мяжу Рэспублікі Беларусь
Дадаць закладку
Пры планаванні паездкі за межы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Мытнага Саюза рэкамендуем азнаёміцца з правіламі перасоўвання асабістай маёмасці праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь.
Якіх-небудзь абмежаванняў на ўвоз і вываз наяўных грашовых сродкаў у Рэспубліку Беларусь не існуе і дазваленчыя дакументы на іх не патрабуюцца. Аднак у выпадку перамяшчэння грашовых сродкаў на суму звыш 10 000 (дзесяці тысяч) даляраў ЗША ў эквіваленце яны падлягаюць мытнаму дэклараванню. Запоўніць бланк пасажырскай мытнай дэкларацыі можна загадзя, у рэжыме on-line на рускай, беларускай, англійскай, нямецкай, французкай ці польскай мовах. У выпадку ўзнікнення пытанняў па запаўненні мытнай дэкларацыі можна азнаёміцца з інструкцыяй па яе запаўненні на вышэйпералічаных мовах на афіцыйным сайце мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
- Пералік тавараў для асабістага карыстання, дазволеных да бязмытнага ўвозу/вывазу:
Дапушчаецца бязмытны ўвоз тавараў для асабістага карыстання, мытны кошт якіх не перавышае суму, эквівалентную 1 500 еўра (авіятранспартам – 10 000 еўра), і агульная вага якіх не перавышае 50 кілаграмаў (з улікам алкагольных напояў). Увоз тавараў можа ажыццяўляцца толькі фізічнымі асобамі, якія дасяглі 18 гадовага узросту.
- алкагольныя напоі і піва ў аб'ёме не больш за 3 літры;
- да 200 цыгарэт ці 50 цыгар (сігар), ці 250 грамаў тытуню.
- Пералік тавараў для асабістага карыстання, забароненых да ўвозута мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і (ці) вывазу з гэтай тэрыторыі:
- Пры перамяшчюнні праз мытную мяжу любым спосабам:
- забароненая інфармацыя на друкаваных, аўдыёвізуальных і іншых носьбітах;
- забароненая службовая і грамадзянская зброя, яе асноўныя часткі і патроны да яе;
- небяспечныя адыходы;
- адмысловыя тэхнічныя сродкі, прызначаныя для сакрэтнага атрымання інфармацыі;
- атрутныя рэчывы, якія не з'яўляюцца прэкурсорамі наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, абмежаваныя да перамяшчэнні праз мытную мяжу;
- наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы і іх прэкурсоры, за выключэннем абмежаваных колькасцяў наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў у выглядзе лекавых сродкаў для асабістага ўжывання па медыцынскіх сведчаннях пры наяўнасці адпаведных дакументаў, а таксама прэкурсораў у аб'ёмах, вызначаных заканадаўствам дзяржавы – члена Мытнага саюза;
- органы і (ці) тканіны чалавека, кроў і яе кампаненты, абмежаваныя да перасоўвання праз мытную мяжу пры ўвозе і (ці) вывазе;
- алкагольная прадукцыя, этылавы спірт і піва, тытунь і тытунёвыя вырабы пры ўвозе і (ці) вывазе фізічнымі асобамі, не дасягнулымі 18-гадовага ўзросту.
- Пры вывазе любым спосабам:
- адыходы і лом чорных і каляровых металаў, уключаных у пералік тавараў, пры экспарце і (ці) імпарце якіх усталяваны колькасныя абмежаванні;
- неапрацаваныя каштоўныя металы, лом і адыходы каштоўных металаў, руды і канцэнтраты каштоўных металаў і сыравінных тавараў, якія змяшчаюць каштоўныя металы, экспарт якіх з мытнай тэрыторыі мытнага саюза абмежаваны;
- мінеральная сыравіна (прыродныя неапрацаваныя камяні), абмежаваные да перамяшчэння праз мытную мяжу пры вывазе;
- інфармацыя пра недры, абмежаваная да перамяшчэння праз мытную мяжу пры вывазе;
- дзікарослая лекавая сыравіна (расліны, часткі раслін, насенне, плады), абмежаванае да перамяшчэння праз мытную мяжу пры экспарце ў колькасці, што перавышае тры асобніка аднаго віду гэтых тавараў;
- дзікія жывыя жывёльныя і асобныя дзікарослыя расліны, абмежаваныя да перамяшчэння праз мытную мяжу пры экспарце (за выключэннем паляўнічых і рыбалоўных трафеяў), у колькасці, якія перавышаюць тры асобніка аднаго віду гэтых тавараў.
- Пры ўвозее любым спосабам:
- азонаразбуральныя рэчывы, забароненыя да ўвозу на мытную тэрыторыю мытнага саюза;
- сродкі абароны раслін, забароненыя да ўвозу на мытную тэрыторыю мытнага саюза, якія трапляюць пад дзеянне дадаткаў А і В Стакгольмскай канвенцыі пра ўстойлівыя арганічныя забруджвальнікі, падпісанай у Стакгольме 22 траўня 2001 г.;
- прылады здабычы (вылава) водных біялагічных рэсурсаў, забароненыя да ўвозу на мытную тэрыторыю мытнага саюза;
- этылавы спірт і алкагольная прадукцыя агульным аб'ёмам больш 5 літраў на адну асобу, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту;
- больш 200 цыгарэт ці 50 цыгар, ці 250 грамаў тытуню або паказаныя вырабы ў наборы агульнай вагай больш 250 грамаў на адну асобу, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту.
- У міжнародных паштовых адпраўленнях (у дадатак да пунктаў 1 – 3 сапраўднага раздзела):
- алкагольная прадукцыя, этылавы спірт, піва;
- любыя віды тытунёвых вырабаў і курыльных сумесяў;
- любыя віды зброі (іх часткі), патроны да іх (іх часткі), канструктыўна падобныя з грамадзянскай і службовай зброяй вырабы;
- радыёактыўныя матэрыялы;
- культурныя каштоўнасці;
- тавары, якія хутка псуюцца;
- жывыя жывёлы, за выключэннем пчол, п'явак, шаўкоўнічных чарвякоў;
- расліны ў любым выглядзе і стане, насенне раслін;
- каштоўныя камяні ў любым выглядзе і стане, прыродныя дыяменты, за выключэннем ювелірных вырабаў;
- наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы і іх прэкурсоры, у тым ліку ў выглядзе лекавых сродкаў;
- азонаразбуральныя рэчывы;
- іншыя тавары, забароненыя да перасылання ў адпаведнасці з актамі Сусветнага паштовага саюза і мытным заканадаўствам мытнага саюза.
- Пры перамяшчюнні праз мытную мяжу любым спосабам:
- Пералік тавараў для асабістага карыстання, абмежаваных да ўвозу на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і (ці) вывазу з гэтай тэрыторыі:
- Пры перамяшчэнні праз мытную мяжу любым спосабам:
- шыфравальныя (крыптаграфічныя) сродкі, увоз якіх на мытную тэрыторыю мытнага саюза і вываз з мытнай тэрыторыі мытнага саюза абмежаваны.
- Пры перамяшчэнні праз мытную мяжу любым спосабам, акрамя міжнародных паштовых адпраўленняў:
- азонаразбуральныя рэчывы, абмежаваныя да перамяшчэння праз мытную мяжу пры ўвозе і вывазе;
- абмежаваныя колькасці наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў у выглядзе лекавых сродкаў для асабістага ўжывання па медыцынскіх сведчаннях пры наяўнасці адпаведных дакументаў, а таксама прэкурсоры ў аб'ёмах, вызначаных заканадаўствам дзяржавы – члена мытнага саюза;
- азонаразбуральныя рэчывы, абмежаваныя да перамяшчэння праз мытную мяжу пры ўвозе і вывазе;
- службовая і грамадзянская зброя, яе асноўныя часткі і патроны да яе, абмежаваныя для ўвозу на мытную тэрыторыю мытнага зсаюза, вывазу з мытнай тэрыторыі мытнага саюза і транзіту па мытнай тэрыторыі мытнага саюза.
- Пры ўвозе любым спосабам:
- радыёэлектронныя сродкі і (ці) высокачастотныя прылады грамадзянскага прызначэння, у тым ліку ўбудаваныя або ўваходныя ў склад іншых тавараў, абмежаваныя да ўвозу на мытную тэрыторыю мытнага саюза;
- Пры вывазе любым спосабам:
- калекцыі і прадметы калекцыянавання па мінералогіі і палеанталогіі, абмежаваныя да перамяшчэння праз мытную мяжу пры вывазе;
- віды дзікай фауны і флоры, якія падпадаюць пад дзеянне Канвенцыі аб міжнародным гандалі відамі дзікай фауны і флоры, змешчанымі пад пагрозай знікнення, ад 3 сакавіка 1973 года, абмежаваныя да перамяшчэння праз мытную мяжу пры вывазе;
- рэдкія і змешчаныя пад пагрозай знікнення віды дзікіх жывёл і дзікарослых раслін, іх часткі і (ці) дэрываты, уключаныя ў чырвоныя кнігі Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі, абмежаваныя да перамяшчэння праз мытную мяжу пры вывазе;
- дакументы нацыянальных архіўных фондаў, арыгіналы архіўных дакументаў, абмежаваныя да перамяшчэння праз мытную мяжу пры вывазе.
- Пры вывазе любым спосабам, акрамя міжнародных паштовых адпраўленняў:
- культурныя каштоўнасці.
Карысныя спасылкі:
- Пры перамяшчэнні праз мытную мяжу любым спосабам: