Рэнтгеналагічныя метады дыягностыкі

Дадаць закладку
Рэнтгеналагічныя метады дыягностыкі — метады, заснаваныя на атрыманні рэнтгеналагічнага малюнка. Асноўныя агульныя рэнтгеналагічныя метады дыягностыкі: рэнтгенаскапія, рэнтгенаграфія, электрарэнтгенаграфія, флюараграфія, тамаграфія, рэнтгенакімаграфія, электракімаграфія, рэнтгенакінематаграфія, рэнтгенапнеўмапаліграфія.