Аб партале коратка
Дадаць закладку
Паважаныя наведвальнікі інтэрнэт-партала Еўрапейскія курорты!
Інтэрнэт-партал, прысвечаны лячэнню і аздараўленню на самых вядомых курортах Еўропы, створаны прадпрыемствам «Індустрыя падарожжаў» у 2010 годзе. На партале сабрана і сістэматызавана вялікая колькасць актуальнай інфармацыі, якая дапаможа Вам дэталёва азнаёміцца з лячэбна-аздараўленчым патэнцыялам еўрапейскіх курортаў і самастойна падабраць для сябе найбольш прымальны варыянт адпачынку.
Геаграфія прапаноў, прадстаўленых на інтэрнэт-партале, ахоплівае болей 60 бальнеялагічных, гразевых, тэрмальных і таласса-курортаў, прапануецца каля 200 разнастайных варыянтаў размяшчэння. Для групавых кліентаў мы таксама можам прапанаваць пакетныя СПА-туры выхаднога дня, навагоднія і калядныя праграмы рознай працягласці. Кожны тур будзе складзены ў адпаведнасці з Вашымі індывідуальнымі пажаданнямі.
Галоўнай асаблівасцю інтэрнэт-партала Еўрапейскія курорты з'яўляецца он-лайн браніраванне тураў, што дазваляе істотна эканоміць Ваш час. Прыём заявак ажыццяўляецца кругласутачна і без выхадных. Таксама звяртаем Вашу ўвагу на тое, што заказваючы тур на інтэрнэт-партале, Вы аплачваеце толькі кошт тура без дадатковай аплаты турыстычных паслуг і паслуг па браніраванню.