Сухая азонавая ванна

pinДадаць закладку

Cухая азонавая ванна - неінвазіўны метад азонатэрапіі. Дадзеная працэдура паляпшае мікрацыркуляцыю і рэалагічныя паказчыкі крыві (глейкасць), стымулюе працэсы детаксыкаціі, паляпшае насычальнасць тканін кіслародам, паскарае гаенне ран, спрыяе здыманню запаленчых працэсаў, павялічвае імунітэт, нармалізуе сон і апетыт, здымае сіндром хранічнай стомленасці.
Азон, які паступае ў малых дозах, практычна ва ўсе ўнутраныя асяроддзі арганізма, утварае азаніды, рэчывы-каталізатары, якія ўзмацняюць актыўнасць унутрыклеткавых структур і іх ферментаў. Дзякуючы гэтаму ў арганізме стымулююцца акісляльна-аднаўленчыя і абменныя працэсы. Адбываецца павышэнне ўтрымання ў крыві кіслароду за кошт узмацнення здольнасці чырвоных крывяных цельцаў – эрытрацытаў разнасіць кісларод. У выніку павялічваецца цякучасць крыві і яе мікрацыркуляцыя, паляпшаецца кровазабеспячэнне ўсіх органаў і тканін. У органах сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм - паляпшаюцца мікрагемацыркуляцыя і реалагічныя ўласцівасці крыві, паляпшаецца метабалізм сардэчнай цягліцы, азон павялічвае скарачальную і помпавую функцыі сэрца, павялічвае ўзровень сератаніну ў крыві.
Ужыванне азонавых ваннаў мае каласальны касметычны эфект. Дадзеная працэдура робіць скуру цела гладкай і пругкай, паляпшае яе колер, ухіляе угравую сып, амалоджвае скуру, стымулюе рост валасоў, разгладжвае дробныя маршчынкі і рубцы, змагаецца з цэлюлітам. Ужыванне азону паднімае тонус арганізма, што прыводзіць да павышэння энергетычных выдаткаў і як выннік – больш інтэнсіўнаму выдатку тлушчавых рэсурсаў і зніжэнню вагі.

Онлайн кансультацыя спецыяліста
Добры дзень.

Буду рада адказаць на Вашы пытанні.

Наталля Масальская +37529 777-48-48

Калі ласка, представьтесь

Імя



=) :-) o.O :happy :blush :laugh :sad :nod
Добавить файл