Азакерыт — горная парода з групы нафтавых бітумаў, якая ўяўляе сабою сумесь цвёрдых насычаных вуглевадародаў; валодае высокай цеплаёмістасцю і нізкай цеплаправоднасцю; ужываецца для цеплалячэння. Нафталан — прыродная складаная сумесь нафценавых і араматычных вуглевадародаў і смолаў, якая змяшчае мала лёгкіх фракцый; выкарыстоўваецца для цеплавога лячэння.