
Адпраўляемся за навагодняй казкай да Санта-Клаўсу ў Лапландыю!
Сёння Лапландыя - адзін з самых галоўных турыстычных брэндаў Фінляндыі. Штогод у сталіцу гэтага рэгіёну - горад Раваніемі - з'язджаюцца тысячы турыстаў, якія жадаюць на свае вочы пабачыць сапраўднага Санта-Клаўса на яго гістарычнай радзіме. Вёска Санта-Клаўса ўключае ў сябе офіс, пошту Санта-Клаўса, Санта-Парк, катэджы для пражывання турыстаў, невялікую аленевую ферму і шмат крамаў і рэстаранаў.