
Прамы рэйс звяжа Мiнск і Талін. Чакаецца падпісанне адпаведнага дакумента паміж беларускім дэпартаментам па авіяцыі і эстонскімі калегамі, на аснове якога і будуць весціся далейшыя перамовы па наладжванні прамых авіязносін. Як ужо вядома, авіярэйс па маршруце Талін-Мінск-Талін будзе ажыццяўляць эстонская авіякампанія.