Аэрапорт Мінска прызнаны лепшым у СНД

Апублікавана 10:00  08-Чэрвеня-2018
Беларусь

Нацыянальны аэрапорт Мінск стаў пераможцам конкурсу «Лепшы аэрапорт краін — удзельніц СНД» па выніках працы за 2017 з аб'ёмам перавозак больш за 1 млн. пасажыраў. Конкурс праводзіцца штогод. Мiнскі аэрапорт з'яўляецца членам асацыяцыі з 1997 года.
Асацыяцыя «Аэрапорт» грамадзянскай авіяцыі ўтворана 18 снежня 1990 года. Гэта недзяржаўная, некамерцыйная арганізацыя, якая створана для каардынацыі дзейнасці яе членаў, пашырэння іх дзелавых магчымасцяў, прадстаўлення і абароны інтарэсаў. Конкурс «Лепшы аэрапорт краін СНД» праводзіцца для заахвочвання аэрапортаў, якія дабіліся найвышэйшых вынікаў у вытворчай дзейнасці і якія ўнеслі значны ўклад у развіццё грамадзянскай авіяцыі.

Онлайн кансультацыя спецыяліста
Добры дзень.

Буду рада адказаць на Вашы пытанні.

Наталля Масальская +37529 777-48-48

Калі ласка, представьтесь

Імя



=) :-) o.O :happy :blush :laugh :sad :nod
Добавить файл