
З 1 студзеня 2017 г. турысты, якія спыняюцца ў гатэлях Люцэрна, будуць атрымліваць новую транспартную карту на ўвесь тэрмін пражывання. Lucerne Mobility Ticket дае права бясплатнага карыстання аўтобусамі і цягнікамі (2-і клас абслугоўвання) у 10-й тарыфнай зоне. Водныя тыпы транспарта не ўваходзяць у гэту прапанову.
Квіток будзе персанальным і дзейнічае ў дзень прыезду, дзень ад'езду, а таксама ва ўсе дні знаходжання ў Люцэрне. Lucerne Mobility Ticket выдаецца ў гатэлі пры засяленні.
Для таго, каб дабрацца да гасцініцы грамадскім транспартам у першы дзень, неабходна прад'явіць кантралёру ў аўтобусе ці электрычцы пацверджанне бранявання нумара ў горадзе ў раздрукаваным ці электронным выглядзе.