Дарагія сябры! Калектыў кампаніі "Індустрыя падарожжаў" віншуе Вас з Новым 2017 годам!

Апублікавана 10:00  31-Снежня-2016

Няхай гэты год будзе напоўнены станоўчымі эмоцыямі, радаснымі падзеямі і іскрыстымі ўсмешкамі дарагіх і блізкіх людзей. У Новым 2017 годзе наша кампанія па-ранейшаму будзе пашыраць геаграфію сваіх прапаноў і мы шчыра спадзяемся, што нашы інтэрнэт-парталы стануць Вашымі лепшымі памочнікамі ў арганізацыі адпачынку!

Сябры! Віншуем Вас
З найлепшым святам – Новым годам!
Хай новы дзень і новы час
Змяце ў мінулае нягоды!

Дазвольце шчыра пажадаць,
Каб вам у вокны ззяла сонца,
А ў вашы сэрцы благадаць
Лілася ліўнямі бясконца!

Каб зоркі падалі ў руку,
А на стале было да хлеба.
І каб хапала ў кашальку
На ўсе надзённыя патрэбы.

Хай будзе ў сем’ях вашых мір,
І разуменне, і пяшчота –
Калі любоў – не страсці вір –
Дух акрыляе у турботах!

Дай Бог здароўя вам збанок
І поўны келіх весялосці,
Каб не зваліла стома з ног,
Пакуль да вас даедуць госці!

Жадаем удачы Вам, святла,
Дабра, спакою, мудрай згоды –
Каб радасць шчыраю была!
Жывіце ў шчасці! З Новым годам!

Онлайн кансультацыя спецыяліста
Добры дзень.

Буду рада адказаць на Вашы пытанні.

Наталля Масальская +37529 777-48-48

Калі ласка, представьтесь

Імя



=) :-) o.O :happy :blush :laugh :sad :nod
Добавить файл