
У канцы снежня 2016 г. у Японіі стартаваў сезон цытрусавых ваннаў, вядомы ў Краіне ўзыходзячага сонца як Yuzuyu. Незвычайны вопыт турысты могуць атрымаць на курорце Yubara Onsen у прэфектуры Окаяма на востраве Хансю.
Супрацоўнікі японскага курорта высыпаюць кошыкі саспелай садавіны новага ўраджая непасрэдна ў ваду для таго, каб працэдура купання стала больш духмянай і яркай. Размяшчэнне басейнаў таксама незвычайна: адкрытыя ванны знаходзяцца пад гіганцкай дамбай электрастанцыі.
Пасля водных працэдур турыстам рэкамендуецца прадэгуставаць мясцовую настойку на цытрусе, якая завецца юзу.