Іспанскі візавы цэнтр у Мінску спыняе працу

Апублікавана 10:00  10-Кастрычнiка-2016
Іспанія

З 11 кастрычніка спыняе сваю працу візавы цэнтр Іспаніі ў Мінску, але візавыя цэнтры VFS Global працягваюць працу з астатнімі краінамі Шэнгенскага пагаднення - Літвой, Эстоніяй, Венгрыяй і г.д.

Нагадаем, што візавы цэнтр Іспаніі з'явіўся ў Мінску адным з першых - ён быў адкрыты 31 мая 2013 года. Іспанскія візавыя цэнтры пад кіраваннем VFS Global 11 кастрычніка зачыняюцца і ў Расіі. Кампанія спыняе прыём дакументаў у цэлым шэрагу гарадоў, сярод якіх Масква, Санкт-Пецярбург, Казань, Красноярск, Саратаў.

Па дадзеных некаторых крыніц, новым візавым аператарам па афармленні іспанскіх віз у Расіі стане BLS International Services Ltd. Пра тое, ці будзе працаваць гэтая кампанія ў Беларусі, пакуль невядома.

На дадзены момант, акрамя візавага цэнтра VFS Global, беларускія турысты могуць адкрыць візы ў Іспанію праз Пасольства Латвіі ў Беларусі, а таксама праз візавы цэнтр Латвіі ў Мінску.

Онлайн кансультацыя спецыяліста
Добры дзень.

Буду рада адказаць на Вашы пытанні.

Наталля Масальская +37529 777-48-48

Калі ласка, представьтесь

Імя



=) :-) o.O :happy :blush :laugh :sad :nod
Добавить файл