10, 11 і 12 чэрвеня Велікабрытанія будзе адзначаць 90-годдзе каралевы Лізаветы II. У гонар юбілею вуліцы Лондана і іншых гарадоў ўпрыгожаць брытанскія сцягі, а ў небе над Букінгемскім палацам пройдзе паветраны парад з удзелам каралеўскіх ВПС.
У гэтыя дні ў Лондане турысты змогуць падзяліць радасць і гонар брытанцаў, далучыўшыся да святкаванняў, паглядзець парад коннай гвардыі, купіць сувеніры, прысвечаныя каралеве. У юбілейны каралеўскі год музеі брытанскай сталіцы прапануюць увазе наведвальнікаў тэматычныя выставы.
Многія пабы і іншыя ўстановы ў дзень нараджэння каралевы выстаўляюць сталы на вуліцы і бясплатна частуюць мінакоў.
Фактычны дзень нараджэння Лізаветы II - 21 красавіка, але па старадаўняй традыцыі, урачыстасці пераносяцца на чэрвень.
Чытайце таксама
- << 2023 |
- Чэрвеня 2023 г. |
- Ліпеня 2023 г. |
- Жнiўня 2023 г. |
- Верасня 2023 г. |
- Кастрычнiка 2023 г. |
- Лiстапада 2023 г. |
- Снежня 2023 г. |
- Студзеня 2024 г. |
- Лютага 2024 г. |
- Сакавiка 2024 г. |
- Красавiка 2024 г. |
- Мая 2024 г. |