Савет міністраў Албаніі выдаў пастанову, якая дазваляе беларусам наведваць Албанію без візы на тэрмін да 90 дзён. Візіт пры гэтым павінен насіць прыватны або турыстычны характар. Дазвол дзейнічае з 15 мая па 1 лістапада 2016 года.
У астатні час грамадзянам нашай краіны неабходна афармляць візу ў амбасадзе Албаніі у Маскве. Консульскі збор складае 50-100 еўра ў залежнасці ад тыпу візы.
Такім чынам, беларусы гэтым летам у спрошчаным парадку змогуць адпачыць на такіх курортах Албаніі, як Дурэсэ (Адрыятычнае ўзбярэжжа),
Саранда, Дхермі, Хімара (ўзбярэжжы Іанічнага мора).
Чытайце таксама
- << 2023 |
- Чэрвеня 2023 г. |
- Ліпеня 2023 г. |
- Жнiўня 2023 г. |
- Верасня 2023 г. |
- Кастрычнiка 2023 г. |
- Лiстапада 2023 г. |
- Снежня 2023 г. |
- Студзеня 2024 г. |
- Лютага 2024 г. |
- Сакавiка 2024 г. |
- Красавiка 2024 г. |
- Мая 2024 г. |