У Японіі адкрываецца самы доўгі падвесны пешаходны мост

Апублікавана 13:37  15-Снежня-2015
Японія

У цэнтральнай японскай прэфектуры Сідзуока пабудавалі самы працяглы ў краіне падвесны пешаходны мост, з якога адкрываецца маляўнічы від на святую гару Фудзі, заліў Суруга і паўвостраў Ідзу. Ужо 14 снежня пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця па ім змогуць прагуляцца першыя турысты.
Мост атрымаў назву Mishima Sky Walk - «Нябесная сцежка Місіма». Ён пракладзены недалёка ад чыгуначнай станцыі Місіма над ярам, глыбіня якога складае каля 70 метраў.
Яр eвесь парасят дрэвамі, таму ў пешаходаў, якія ідуць па напаўпразрыстай сеткаватай паверхні, ствараецца ўражанне, што яны знаходзяцца над «зялёным лясным морам».
Канструкцыя разлічана і на людзей з абмежаванымі магчымасцямі: яе шырыня дазваляе лёгка раз'ехацца двум інвалідным крэслам.

Онлайн кансультацыя спецыяліста
Добры дзень.

Буду рада адказаць на Вашы пытанні.

Наталля Масальская +37529 777-48-48

Калі ласка, представьтесь

Імя



=) :-) o.O :happy :blush :laugh :sad :nod
Добавить файл