«Дзень вандроўцы» ва Ўладзівастоку становіцца штогадовым

Апублікавана 09:30  22-Кастрычнiка-2014
Расія

Свята пройдзе 25 кастрычніка 2014 гада на набярэжнай Спартыўнай Гавані. Паводле задум арганізатараў, «Дзень вандроўцы» паспрыяе павышэнню прывабнасці Прыморскага краю і Ўладзівастока для турыстаў, а таксама дапаможа сфармаваць дадатковыя камфортныя ўмовы для адпачынку і забаўкі насельніцтва. Сёлета свята прымеркаваны да 76-годдзю Прыморскага краю.

У праграме фэсту запланаваны экспазіцыі, якія дэманструюць асаблівасці традыцый народаў Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна і Еўропы. Акрамя таго, пройдуць выступленні этнічных вакальна-танцавальных калектываў, спартовыя мерапрыемствы, якія прапагандуюць здаровы лад жыцця і актыўны адпачынак. Фотавыстава распавядзе пра спартыўны, пазнавальны турызм і пляжны адпачынак.
Гасцей свята чакае смачная «Вуліца нацыянальных кухань» краін Азіі, Еўропы і Амерыкі. Тут усе ахвотнікі атрымаюць магчымасць прадэгуставаць незвычайныя стравы і прыняць удзел у майстар-класах. Таксама госці фэсту змогуць прайсціся па гандлёвых павільёнах і азнаёміцца з вырабамі народнага рамяства і нацыянальнай сувенірнай прадукцыяй Прыморскага краю і краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна.

Онлайн кансультацыя спецыяліста
Добры дзень.

Буду рада адказаць на Вашы пытанні.

Наталля Масальская +37529 777-48-48

Калі ласка, представьтесь

Імя



=) :-) o.O :happy :blush :laugh :sad :nod
Добавить файл