Пра дэнамінацыю ў Рэспубліцы Беларусь, пра банкноты і манеты ўзору 2009 года
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 2015 г. No 450 ”Пра правядзенне дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь“, з 1 ліпеня 2016 г. у Рэспубліцы Беларусь будзе праведзена дэнамінацыя афіцыйнай грашовай адзінкі – беларускага рубля.
Банкноты ўзору 2000 года, якія знаходяцца ў звароце, будуць заменены на банкноты і манеты ўзору 2009 года ў суадносінах 10 000 беларускіх рублёў у грашовых знаках узору 2000 года да 1 беларускага рубля ў грашовых знаках узору 2009 года.
Адначасова паведамляем, што з 1 ліпеня па 31 снежня 2016 г. уключна банкноты ўзору 2000 года, а таксама банкноты і манеты узору 2009 года будуць знаходзіцца ў паралельным звароце і з'яўляцца абавязковымі да прыёму пры ажыццяўленні ўсіх відаў плацяжоў усімі суб'ектамі гаспадарання без абмежаванняў у суадносінах 10 000 беларускіх рублёў у грашовых знаках узору 2000 года да 1 беларускага рубля ў грашовых знаках узору 2009 года.
На працягу наступных пяці гадоў - з 1 студзеня 2017 г. па 31 снежня 2021 г. уключна - будзе праводзіцца абмен банкнот ўзору 2000 года ў любой суме без абмежаванняў і без спаганяння камісійных узнагарод. Пры гэтым абмяняць старыя грашовыя знакі на новыя можна будзе: з 1 студзеня 2017 г. па 31 снежня 2019 г. уключна - у Нацыянальным банку, банках і небанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь; з 1 студзеня 2020 г. па 31 снежня 2021 г. уключна - у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь. З 1 студзеня 2022 г. банкноты ўзору 2000 году будуць лічыцца несапраўднымі.
Дадатковая інфармацыя аб абменных курсах пры ажыццяўленні валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб.
Згодна з пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2015 г. No 676 ”Аб выпуску ў абарачэнне грашовых знакаў узору 2009 года і канфіскацыі з абарачэння грашовых знакаў узору 2000 года", з 1 ліпеня 2016 г. у зварот будуць выпушчаныя банкноты наміналам 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў і манеты наміналам 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама манеты 1 і 2 рублі.
Агульная канцэпцыя дызайну новых банкнотаў адпавядае дэвізу ”Мая краіна – Беларусь“. Кожны банкнот прысвечаны адной з абласцей Беларусі і г. Мінску. У дызайне новых банкнотаў узору 2009 года захавана пераемнасць адносна банкнотнага раду ўзору 2000 года ў частцы выкарыстання выяў помнікаў архітэктуры і горадабудаўніцтва.
Банкноты выраблены на спецыяльнай паперы з хаатычна размешчанымі ў ёй ахоўнымі валокнамі двух відаў: бачныя - чырвоныя і сінія і нябачныя - жоўтага колеру, якія люмінясцуюць ва ўльтрафіялетавых промнях жоўта-зялёным колерам. На аверсе (адным баку) манет, якія ўводзяцца ў абарачэнне, намаляваны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, на рэверсе (адваротным баку) - лічбавыя абазначэння наміналаў манет.
Новыя грашовыя знакі Рэспублікі Беларусь з 1 ліпеня 2016 года:
Банкноты наміналам 5, 10 і 20 рублёў |
Выявы пярэдняга і адваротнага бакоў банкнот
узору 2009 года, новыя грашовыя знакі |
 |
Пярэдні бок :
Белая (Камянецкая) вежа, размешчаная ў г. Камянец Брэсцкай вобласці.
Памер банкнота: 135 х 72 мм. |
 |
Адваротны бок:
калаж, прысвечаны першым славянскім паселішчам (фрагмент скуранога пояса, драўлянае кола, малюнак старажытнага дзядзінца «Бярэсце») |
 |
Пярэдні бок:
Спаса-Праабражэнская царква, размешчаная ў г. Полацк, Віцебской вобласці
Памер банкнота: 139 х 72 мм. |
 |
Адваротны бок:
калаж, прысвечаны асветніцтву і кнігадрукаванню (кнігі, знак Ф. Скарыны, Крыж Е. Полацкай, фрагмент арнаменту) |
 |
Пярэдні бок:
палац Румянцавых і Паскевічаў, размешчаны ў г. Гомель
Памер банкнота: 143 х 72 мм. |
 |
Адваротны бок:
Калаж, прысвечаны тэме духоўнасці (звон, Тураўскае Евангелле, старажытны горад Тураў, фрагменты разьбы) |
|
Прыкметы сапраўднасці банкнотаў наміналам 5, 10 і 20 рублёў (на прыкладзе банкнота наміналам 20 рублёў) |
 |
 |
- Вадзяны знак. Лакальны паўтонавы вадзяны знак, якія паўтарае фрагмент асноўнай выявы пярэдняга боку банкнота.
- Ахоўная нітка. Металізаваная аконнага (ныраючага) тыпу, якая выходзіць на паверхню пярэдняга боку банкнота ў выглядзе прамавугольнікаў. Пры разглядванні банкнота на прасвет ахоўная нітка выглядае суцэльнай цёмнай паласой з негатыўным (светлым) тэкстам у прамой і перавернутай выяве.
- Сумяшчальная выява. Фрагменты выявы наміналу на пярэднім і адваротным баках банкнотаў сумяшчаюцца на прасвет, утвараючы суцэльную выяву наміналу банкнота.
- Схаваная выява. Пры разглядванні банкнота пад вуглом на ўзроўні вачэй, у прамавугольніку відаць літары ”РБ“.
- Металаграфскі друк. Асноўную выяву пярэдняга боку банкнота, лічбавае і літарнае пазначэнне наміналу, тэкст ”НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ“ і пазнака для людзей з аслабленым зрокам маюць павялічаную таўшчыню фарбавага слоя, дзякуючы чаму добра ўспрымаюцца навобмацак.
- Антыкапіравальная сетка. На белым фоне банкнота надрукаваны элементы ў выглядзе тонкіх антыкапіравальных ліній.
- Мікратэкст. Бесперапынна паўтараюцца тэксты БЕЛАРУСЬ, НБРБ і лічбавае абазначэнне наміналу, надрукаваныя на пярэднім і адваротным баках банкнотаў, чытаюцца пры павелічэнні.
- Серыйныя нумары. Складаюцца з дзвюх літарнай серыі і нумара з сямі лічбаў, што маюць розную вышыню.
|
|
|
Зварот у пачатак старонкі
Банкноты наміналам 50 і 100 рублёў |
Выявы пярэдняга і адваротнага бакоў банкнотаў узору 2009 года, новыя грашовыя знакі |
 |
Пярэдні бок :
Мірскі замак, які знаходзіцца ў г. п. Мір Гродзенскай вобласці.
Памер банкнота: 147 х 72 мм. |
 |
Адваротны бок:
калаж, прысвечаны тэме мастацтва (ліра і лаўровыя галіны, пяро, папера, нотны стан). |
 |
Пярэдні бок :
замак Радзівілаў, які знаходзіцца ў г. Нясвіжы Мінскай вобласці.
Памер банкнота: 151 х 72 мм. |
 |
Адваротны бок:
калаж, прысвечаны тэме тэатра і народных святаў (скрыпка, бубен, жалейка і сімвалы народных святаў: ”Калядная зорка“, каза, тэатр ”Батлейка“). |
|
Прыкметы сапраўднасці банкнотаў наміналам 50 і 100 рублёў (на прыкладзе банкнота наміналам 50 рублёў) |
 |
 |
- Вадзяны знак. Лакальны паўтонавы вадзяны знак, якія паўтарае фрагмент асноўнай выявы пярэдняга боку банкнота.
- Ахоўная нітка. Металізаваная аконнага (ныраючага) тыпу, якая выходзіць на паверхню пярэдняга боку банкнота ў выглядзе прамавугольнікаў. Пры разглядванні банкнота на прасвет ахоўная нітка выглядае суцэльнай цёмнай паласой з негатыўным (светлым) тэкстам у прамой і перавернутай выяве.
- Сумяшчальная выява. Фрагменты выявы наміналу на пярэднім і адваротным баках банкнотаў сумяшчаюцца на прасвет, утвараючы суцэльную выяву наміналу банкнота.
- Элемент MASKTM. Комплексны элемент абароны, што складаецца з дзвюх выяў, выкананых рознымі спосабамі друку. Ніжняя выява выканана афсэтам, а верхняя – металаграфіяй. Верхняя выява назіраецца ў адлюстраваным святле (геаметрычны ўзор), ніжняя – на прасвет бачны намінал банкноты.
- Схаваная выява. Пры разглядванні банкнота пад вуглом на ўзроўні вачэй, у прамавугольніку відаць літары ”РБ“.
- Металаграфскі друк. Асноўную выяву пярэдняга боку банкнота, лічбавае і літарнае пазначэнне наміналу, тэкст ”НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ“ і пазнака для людзей з аслабленым зрокам маюць павялічаную таўшчыню фарбавага слоя, дзякуючы чаму добра ўспрымаюцца навобмацак.
- Антыкапіравальная сетка. На белым фоне банкнота надрукаваны элементы ў выглядзе тонкіх антыкапіравальных ліній.
- Мікратэкст. Бесперапынна паўтараюцца тэксты БЕЛАРУСЬ, НБРБ і лічбавае абазначэнне наміналу, надрукаваныя на пярэднім і адваротным баках банкнотаў, чытаюцца пры павелічэнні.
- Серыйныя нумары. Складаюцца з дзвюх літарнай серыі і нумара з сямі лічбаў, што маюць розную вышыню.
|
|
|
|
Зварот у пачатак старонкі
Банкноты наміналам 200 і 500 рублёў |
Выявы пярэдняга і адваротнага бакоў банкнотаў узору 2009 года, новыя грашовыя знакі |
 |
Пярэдні бок:
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава
Памер банкнота: 155 х 72 мм. |
 |
Адваротны бок:
калаж, прысвечаны тэме рамёстваў і горадабудаўніцтва (залаты ключ і пячатка г. Магілёва, кафля, фрагменты кованай рашоткі). |
 |
Пярэдні бок:
Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, якая знаходзіцца ў г. Мінску
Памер банкнота: 159 х 72 мм. |
 |
Адваротны бок:
калаж, прысвечаны тэме літаратуры (пяро, чарніліца, вокладкі кніг, ліст папаратніку). |
|
Прыкметы сапраўднасці банкнотаў наміналам 200 і 500 рублёў (на прыкладзе банкнота наміналам 500 рублёў) |
 |
 |
- Вадзяны знак. Лакальны паўтонавы вадзяны знак, якія паўтарае фрагмент асноўнай выявы пярэдняга боку банкнота.
- Ахоўная нітка. Металізаваная аконнага (ныраючага) тыпу, якая выходзіць на паверхню пярэдняга боку банкнота ў выглядзе прамавугольнікаў. Пры разглядванні банкнота на прасвет ахоўная нітка выглядае суцэльнай цёмнай паласой з негатыўным (светлым) тэкстам у прамой і перавернутай выяве. Колер ахоўнай ніткі пры нахіле змяняецца з залацістага на зялёны.
- Сумяшчальная выява. Фрагменты выявы наміналу на пярэднім і адваротным баках банкнотаў сумяшчаюцца на прасвет, утвараючы суцэльную выяву наміналу банкнота.
- Элемент MASKTM. Комплексны элемент абароны, што складаецца з дзвюх выяў, выкананых рознымі спосабамі друку. Ніжняя выява выканана афсэтам, а верхняя – металаграфіяй. Верхняя выява назіраецца ў адлюстраваным святле (геаметрычны ўзор), ніжняя – на прасвет бачны намінал банкноты.
- Схаваная выява. Пры разглядванні банкнота пад вуглом на ўзроўні вачэй, у прамавугольніку відаць літары ”РБ“.
- Металаграфскі друк. Асноўную выяву пярэдняга боку банкнота, лічбавае і літарнае пазначэнне наміналу, тэкст ”НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ“ і пазнака для людзей з аслабленым зрокам маюць павялічаную таўшчыню фарбавага слоя, дзякуючы чаму добра ўспрымаюцца навобмацак.
- Антыкапіравальная сетка. На белым фоне банкнота надрукаваны элементы ў выглядзе тонкіх антыкапіравальных ліній.
- Серыйныя нумары. Складаюцца з дзвюх літарнай серыі і нумара з сямі лічбаў, што маюць розную вышыню.
- Колера-зменная фарба (OVI®). Лічбы наміналу пры нахіле банкнота змяняюць колер. 200 рублёў – ад аліўкавага да залацістага, 500 рублёў – ад зялёнага да цёмна-сіняга.
|
|
|
Зварот у пачатак старонкі
Манеты наміналам 1, 2 і 5 капеек |
Выявы аверса і рэверса манет і іх тэхнічныя характарыстыкі (Новыя грашовыя знакі) |
 |
 |
Аверс - Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь і надпісы ў два радкі: «Беларусь» і «2009»
Рэверс - Намінал і нацыянальны арнамент, які сімвалізуе багацце і дастатак.
Дыяметр - 17,50 мм, маса - 2,10 г, таўшчыня - 1,25 мм, сплаў - сталь, пакрытая меддзю, колер - чырвоны |

Дыяметр - 19,80 мм, маса - 2,70 г, таўшчыня - 1,25 мм, сплаў - сталь, пакрытая меддзю, колер - чырвоны |
|
|
Зварот у пачатак старонкі
Манеты наміналам 10, 20 і 50 капеек |
Выявы аверса і рэверса манет і іх тэхнічныя характарыстыкі (Новыя грашовыя знакі) |
 |
 |
Аверс - Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь і надпісы ў два радкі: «Беларусь» і «2009»
Рэверс - Намінал і нацыянальны арнамент, які сімвалізуе ўрадлівасць і жыццёвую сілу.
Дыяметр - 17,70 мм, маса - 2,80 г, таўшчыня - 1,80 мм, сплаў - сталь, пакрытая меддзю і латунню, колер - жоўты |
 |
 |
Аверс - Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь і надпісы ў два радкі: «Беларусь» і «2009».
Рэверс - Намінал і нацыянальны арнамент, які сімвалізуе ўрадлівасць і жыццёвую сілу.
Дыяметр - 20,35 мм, маса - 3,70 г, таўшчыня - 1,85 мм, сплаў - сталь, пакрытая меддзю і латунню, колер - жоўты |
 |
 |
Аверс - Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь і надпісы ў два радкі: «Беларусь» і «2009».
Рэверс - Намінал і нацыянальны арнамент, які сімвалізуе ўрадлівасць і жыццёвую сілу.
Дыяметр - 22,25 мм, маса - 3,95 г, таўшчыня - 1,55 мм, сплаў - сталь, пакрытая меддзю і латунню, колер - жоўты. |
|
|
Зварот у пачатак старонкі
Манета наміналам 1 рубель |
Выявы аверса і рэверса манет і іх тэхнічныя характарыстыкі (Новыя грашовыя знакі) |
 |
 |
Аверс - Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь і надпісы ў два радкі: «Беларусь» і «2009».
Рэверс - Намінал і нацыянальны арнамент, які сімвалізуе ўрадлівасць і жыццёвую сілу.
Дыяметр - 21,25 мм, маса - 5,60 г, таўшчыня - 2,30 мм, сплаў - сталь, пакрытая меддзю і нікелем, колер - белы. |
|
|
Зварот у пачатак старонкі
Манета наміналам 2 рублі |
Выявы аверса і рэверса манет і іх тэхнічныя характарыстыкі (Новыя грашовыя знакі) |
 |
 |
Аверс - Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь і надпісы па акружнасці «Беларусь» і «2009», падзеленыя арнаментам «Багаж».
Рэверс - Намінал і нацыянальны арнамент, які сімвалізуе імкненне чалавека да шчасця і свабоды.
Дыяметр - 23,50 мм, маса - 5,81 г, таўшчыня - 2,00 мм, сплаў - кольца - сталь, пакрытая меддзю і латунню, сярэдзіна - сталь, пакрытая меддзю і нікелем, колер - кольца - жоўты, сярэдзіна - белы. |
|
|
Зварот у пачатак старонкі
Інфармацыя пра абменныя курсы пры ажыццяўленні валютна-абменных аперацый
Інфармацыя пра абменныя курсы, што ўсталёўваюцца для ажыццяўлення валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб, месціцца на сайтах банкаў у Інтэрнэце, стэндах абменных пунктаў, кас і паказваецца ў грашовых знаках узору 2000 года і грашовых знаках узору 2009 года. Стэнды павінны знаходзіцца ў даступным для агляду месцы. Пры нябытнасці ў банка магчымасці пераабсталёўваць адмысловае электроннае табло на ім могуць паказвацца абменныя курсы валют толькі ў грашовых знаках узору 2009 года. Інфармацыя пра абменныя курсы ў грашовых знаках узору 2000 года і грашовых знаках узору 2009 года даводзіцца да абменных пунктаў, кас у парадку, вызначаным лакальным нарматыўным прававым актам банка.
Для аднастайнага ўспрымання насельніцтвам абменных курсаў пры ажыццяўленні валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб рэкамендуем ўсталёўваць абменныя курсы пакупкі і продажу замежнай валюты за беларускія рублі ў грашовых знаках узору 2009 года да чатырох знакаў пасля коскі. Пры гэтым абменныя курсы ўсталёўваюцца за колькасць адзінак замежнай валюты, за якую будзе ўсталёўвацца афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да адпаведнай замежнай валюты (напрыклад, курс куплі 1 даляра ЗША - 1,9400, курс куплі 100 расійскіх рублёў - 2,9340).
У чэку (дакуменце, якi пацвярджае факт здзяйснення валютна-абменнай аперацыі), што выдаецца фізічнай асобе пры здзяйсненні валютна-абменнай аперацыі, сума беларускіх рублёў, абменны курс пакупкі і продажу замежнай валюты за беларускія рублі, а таксама сума ўзнагароджання за паслугі банка паказваюцца ў грашовых знаках узору 2009 года. Дадзеная інфармацыя па меркаванні банка можа быць адлюстравана ў чэку (дакуменце, якi пацвярджае факт здзяйснення валютна-абменнай аперацыі) ў грашовых знаках узору 2000 года ў поле для даведачнай або рэкламнай інфармацыі.
|
Зварот у пачатак старонкі